Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла распаўсюджванне на беларускіх тэлеканалах у праграмах навін рэкламы ТАА «Еўрагандаль», якая змяшчае інфармацыю пра нізкія цэны ў крамах сеткі і іх параўнанне з цэнамі на тавары, якія рэалізуюцца ў крамах іншых гандлёвых сетак.

У адпаведнасці з законам «Аб рэкламе», выкарыстанне слоў у найвышэйшай ступені ці іншых слоў, якія ствараюць уражанне пра перавагу тавару перад іншымі таварамі, калі іх немагчыма пацвердзіць дакументальна, з'яўляецца нядобрасумленнай рэкламай. Акрамя таго, неэтычнай з'яўляецца рэклама, якая змяшчае параўнанне рэкламуемага тавару з таварам іншай арганізацыі (або іншага грамадзяніна), рэкламуемай арганізацыі з іншай арганізацыяй. Нядобрасумленная і неэтычная рэклама прызнаецца неналежнай.

Міністэрства запытала ў ТАА «Еўрагандаль» пісьмовыя тлумачэнні, указаную рэкламу і іншыя дакументы і матэрыялы, неабходныя для правядзення разбору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0