Другое і трэцяе месца занялі праеўрапейскія ліберальныя партыі.Выбары прайшлі ў нядзелю. Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова, якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Уладізмір Варонін, па выніках падліку галасоў Цэнтрвыбаркамам, упэўнена перамагае.
Камуністы набралі 49,91% галасоў.
Звязаныя з Румыніяй Ліберальная і Ліберальна‑дэмакратычныя партыі — 12,91% і 12,23% галасоў, звязаны з Масквой альянс «Наша Малдова» — 9,88%.
Астатнія 13 партый не пераадолелі шасціадсоткавага бар’еру.
Камуністы атрымліваюць 59 мандатаў з 101 у парламенце. Для абрання прэзідэнта (патрабуецца 61 мандат) ім спатрэбіцца падтрымка прынамсі некалькіх апазіцыйных дэпутатаў. Прэзідэнт Уладзімір Варонін адбыў два тэрміны і паводле канстытуцыі не можа балатавацца на трэці тэрмін.
Усе чатыры партыі, што прайшлі ў новы парламент, выступаюць за паскарэнне інтэграцыі Малдовы ў Еўрасаюз.
0
0
0
0
0
0