Фота Надзеі Бужан

Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка заявіў у інтэрв'ю Белсату.

Банкір назваў тры ключавыя пасылы праграмы:

«1. Я ўспрымаю пасаду прэзідэнта як пасаду менеджарскую. Як чалавека, які наняты народам. Гэта прынцыпова важна. У мяне адчуванне, што я не павінен кагосьці кудысьці весці, а пераканаць, што мае меры рэальна будуць эфектыўныя і, у першую чаргу, эфектыўныя для эканомікі.

2. Я адзназначна хачу сказаць, як толькі будзе магчымасць, я хачу ўвесці (ці вярнуць) гісторыю эвалюцыйнага развіцця Беларусі, а менавіта — аднавіць 81-ы артыкул Канстытуцыі, як ён быў. Г. зн. абмежаванне тэрмінаў кіравання прэзідэнта толькі двума тэрмінамі. Гэта вельмі важны момант. Я лічу, што менавіта гэты пасыл з'яўляецца вельмі важнай рызыкай для Беларусі.

Пазней сп. Бабарыка дадаў, што гэта будзе адно з першых рашэнняў на пасадзе прэзідэнта

3. І наступная ключавая сітуацыя — пабудова сістэмы з падзелам улады. Я лічу, што сістэма, дзе ёсць выканаўчая, заканадаўчая ўлады незалежныя, яны вельмі важныя для любога развіцця. Я не думаю, што ў Аляксандра Рыгоравіча гэта ў праграме ёсць, ён глядзіць на сістэму пабудовы ўлады крыху па-іншаму», — рэзюмаваў Віктар Бабарыка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?