«Анёл»

«Анёл»

Сёння супрацоўнікі міліцыі і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» пры дапамозе беспілотніка знайшлі аўтамабіль зніклага больш за два тыдні таму мінчука. У машыне знайшоўся і яе гаспадар — яго шпіталізавалі ў цяжкім стане, піша Tut.by.

— Супрацоўнікі міліцыі выдзелілі прыярытэтны раён у Мінскай вобласці для агляду і паднялі ў паветра беспілотнік. У лясным масіве на грунтавай дарозе беспілотнік засек аўтамабіль зніклага. Калі міліцыянты і валанцёры прыехалі на месца, то ў машыне знайшлі і яе ўладальніка. Мужчына не мог самастойна перасоўвацца, і яго шпіталізавалі ў цяжкім стане, — распавялі TUT.BY у «Анёле».

Нагадаем, больш за два тыдні міліцыя і родныя шукалі зніклага 47-гадовага Алега Быкава. Ён быў у сваёй маці ў вёсцы Казакі ў Валожынскім раёне, адкуль раніцай 4 мая з'ехаў у невядомым кірунку на сваім аўтамабілі Lancia Delta сіняга колеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0