Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У выпадку абрання яго прэзідэнтам шокавай тэрапіі не будзе, заявіў патэнцыйны кандыдат на пасаду Віктар Бабарыка у інтэрв'ю «Белсату».

«Яна была пры рэзкім пераходзе ад савецкага ладу да незразумелага тады капіталізму. Але ў Беларусі даўно паціху рэфармуецца эканоміка, пранікненне прыватнага капіталу ёсць, гэта не поўная яго адсутнасць у СССР, — кажа банкір. — Таму я не веру, што паскарэнне рэформаў будзе «шокавай тэрапіяй». Мы гатовыя да гэтага, у нас ужо, па некаторых звестках, колькасць занятых у недзяржаўным сектары эканомікі вышэйшая, чым у дзяржаўным. Мы заседзеліся ў пераходным перыядзе, і калі цяпер паскорыцца, я не думаю, што гэта будзе шок».

«Калі паралельна з рэфармаваннем дзяржсектара стымуляваць малы і сярэдні бізнэс, то большая частка вызваленых работнікаў будзе гэтым бізнэсам паглынутая. А высокакваліфікаваныя кадры можна перавучваць для накіравання ў іншыя галіны, дзе спецыялістаў не хапае, напрыклад IT», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0