Дзіця 2013 года нараджэння шпіталізавалі ў Брагінскую цэнтральную раённую бальніцу.

Як стала вядома «Моцным навінам», здарэнне зараз разглядаецца як няшчасны выпадак.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Вуглы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Па словах бацькі, які ў гэты час знаходзіўся разам з дзіцём, хлопчык ездзіў па хаце на самакаце, упаў і ўдарыўся галавой аб ручку канапы.

У выніку малы атрымаў траўмы і трапіў у кому. Цяпер ён у бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0