першы прэзідэнт Літвы Антанас Сметона, фота з Вікіпедыі.

першы прэзідэнт Літвы Антанас Сметона, фота з Вікіпедыі.

Пакуль Літва рыхтуецца да выбараў прэзідэнта, у гістарычным прэзідэнцкім палацы ў Каўнасе адкрылася выстава, прысвечаная 90‑годдзю інстытута прэзідэнцтва.

Роўна 90 гадоў таму на паседжанні Дзяржрады прынёс урачыстую прысягу першы прэзідэнт Літвы Антанас Сметона.

Усяго ж у Літве было ажно 10 прэзідэнтаў (з тымі хто выконваў абавязкі прэзідэнта).

У 1920 г. Сметону змяніў Аляксандрас Стульгінскіс (кіраваў да чэрвеня 1926 г.), спачатку як выканаўца абавязкаў, а потым як прэзідэнт,

затым паўгоду прэзідэнтам быў Казіс Грынюс (чэрвень‑снежань 1926 г.), адзін дзень выконваў абавязкі прэзідэнта Ёнас Стаугайціс,

У снежні 1926 г. у выніку дзяржперавароту да ўлады вярнуўся Сметона (кіраваў да 1940 г.),

Перад уварваннем саветаў у Літву Сметона перадаў уладу Антанасу Меркісу, які выконваў абавязкі прэзідэнта краіны толькі цягам трох дзён.

З лютага 1949 г. па лістапад 1954 г. выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Літвы быў Ёнас Жэмайціс‑Вітаўтас — кіраўнік антысавецкай партызанкі.

За найноўшым часам першым прэзідэнтам быў Альгірдас Бразаўскас, з 1998 па 2003 г. - Валдас Адамкус.

Крыху больш за год прэзідэнтам быў Раландас Паксас, якога адхілілі ад пасады кіраўніка краіны за грубыя парушэнні Канстытуцыі.

Потым тры месяцы часова выконваў абавязкі прэзідэнта Артурас Паўлаўскас. З ліпеня 2009 г. заканчваецца другая кадэнцыя Валдаса Адамкуса.

А прэзідэнцкія выбары ў Літве пройдуць 17 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?