Платныя экспрэс-тэксты на каранавірусную інфекцыю ў сталічных установах аховы здароўя не робяць. Падрабязнасці «Мінск-Навінам» распавялі ў 16-й гарадской клінічнай паліклініцы.
Як растлумачылі спецыялісты, на гэты момант зрабіць экспрэс-тэст на COVID-19 за грошы нельга.
— Мазкі таксама платна не бяром. Толькі па медыцынскіх паказаннях, — удакладнілі ў паліклініцы. — Што тычыцца экспрэс-тэстаў, то пакуль магчымасці рабіць іх за грошы няма. Але калі чалавека нешта турбуе, у яго маюцца сімптомы рэспіраторнага захворвання, то яму варта прыйсці на прыём да доктара. Той правядзе агляд і накіруе на аналізы, магчыма, і на рэнтген.
Калі будзе падазрэнне на кавід або пнеўманію, пацыенту вымераць насычэнне крыві кіслародам. Калі ёсць дыхавіца, правераць частату дыхання.
Цяпер у мінскіх паліклініках бясплатна экспрэс-тэст на COVID-19 робяць кантактам першага ўзроўню.