Дэпутат Вярхоўнай Рады Валерый Давідзенка знойдзены мёртвым з агнястрэльным раненнем у сваім офісе ў Кіеве, паведаміў у фэйсбуку народны дэпутат Ілля Ківа.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Украіна», што «знойдзена цела дэпутата з агнястрэльным раненнем у галаву». Па яго словах, правяраюцца ўсе версіі.

Побач з целам Давідзенкі знайшлі зброю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0