Грамадства66

У Віцебску адрапартавалі аб вяртанні бальніцы да звычайнага рэжыму працы — цяпер яе корпус ізноў аддалі пад пнеўманіі

З пачатку красавіка медыкі нефралагічнага аддзялення Віцебскай абласной бальніцы разам з уралагічнымі пацыентамі былі пераведзены ў асноўны корпус бальніцы, у спецыялізаваны пачалі звозіць хворых на пнеўманіі — частка хірургаў засталася лячыць каранавірус.

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан.

На мінулым тыдні, 19 мая, улады і СМІ адрапартавалі аб тым, што нефралагічны корпус вызваляецца ад пнеўманій і туды вяртаюцца медыкі і пацыенты звыклага профілю. 

Але ўжо 23 мая стала вядома, што дактары разам з пацыентамі зноў вяртаюцца ў асноўны корпус, а нефралагічны зноў закладваюць пнеўманіямі. 

«Гэта першапачаткова выглядала глупствам, бо ў нефралагічным корпусе рэанімацыя закладзеная кавіднымі, і што — чыстых хворых пасля аперацый класці да іх? Ці везці пасля аперацыі ў рэанімацыю асноўнага корпуса? — абураюцца медыкі, знаёмыя з сітуацыяй. — Гэта выглядае жаданнем дагадзіць вышэйшаму кіраўніцтву, хаця было б лагічней, калі і насамрэч назіраецца нейкае «плато», паназіраць які тыдзень за колькасцю людзей, а не рабіць хуткія высновы і ганяць туды-сюды медыкаў, пацыентаў і аперацыйную». 

Санітарным транспартам перавозяць «чыстых» хворых, брыгадамі хуткай дапамогі — людзей з кавідам.

Каментары6

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку8

У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася2

Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка6

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень16

У Байдэна дыягнаставалі каранавірус1

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці6

Улады ЗША абвінавацілі неанацыста з Грузіі ў падрыхтоўцы масавага атручвання дзяцей у Нью-Ёрку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →