catholic.by

catholic.by

Так было вырашана на пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, што ўпершыню адбылося ў анлайн-фармаце ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамляе catholic.by.

Каталіцкія біскупы сярод іншага абмеркавалі арганізацыю святкавання ў гэтым годзе (у чэрвені) урачыстасці Божага Цела ва ўмовах пандэміі каранавіруса і прынялі рашэнне не праводзіць агульнагарадскіх і парафіяльных працэсій на вуліцах нашых гарадоў і вёсак.

Кіраўніцтва касцёла рэкамендуе правесці яго ў фармаце парафіяльнай працэсіі (па магчымасці — на прыкасцёльнай тэрыторыі або ў касцёле), з захаваннем рэкамендаваных Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і СААЗ санітарных нормаў.

Таксама было прынята рашэнне адносна святкавання Будслаўскага фэсту, што ладзіцца ў першыя выхадныя ліпеня.

Пастаноўлена, што літургія пройдзе ў парафіях Беларусі без зменаў 2 ліпеня, а ў самім Будславе ў гэты дзень адбудзецца парафіяльная ўрачыстасць.

Аднак агульнабеларускае святкаванне фэсту разам з усімі звязанымі мерапрыемствамі (пілігрымкамі і г. д.) з запланаванай даты 3-4 ліпеня 2020 г. пераносіцца на пазнейшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0