Дадатковыя меры па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19, вызначаны пастановай Савета Міністраў ад 22 мая 2020 года нумар 305.

У прыватнасці, прынята рашэнне аб аказанні дадатковых платных паслуг па рэгістрацыі заключэння шлюбу і рэгістрацыі нараджэння ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці не больш як 10 чалавек. Рашэнне аб колькасці гасцей у кожным канкрэтным выпадку прымае ўпаўнаважаная службовая асоба ЗАГСа.

Вызначана, што пагаджальныя нарады ў адпаведнасці з рэгламентам Саўміна праводзяцца з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў сувязі, у тым ліку відэаканферэнцсувязі.

Прыпынена дзеянне пастановы Саўміна ад 26 лютага 2014 года нумар 162 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб правядзенні маніторынгу выканання натарыусамі заканадаўства аб натарыяце», а таксама шэрага норм палажэння аб парадку ўзгаднення найменняў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый (зацверджана пастановай Саўміна ад 5 лютага 2009 года нумар 154), палажэння аб Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (зацверджаны пастановай Саўміна ад 23 лютага 2009 года нумар 229) у частцы асабістага прадстаўлення дакументаў для атрымання інфармацыі з рэгістра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?