У дзіцячым садку № 125 у Савецкім раёне Гомеля выявілі каранавірус. Інфармацыю пацвярджае адміністрацыя, але ўстанова працягвае працаваць да «распараджэння ад вышэйстаячага кіраўніцтва», паведамляюць Моцныя навіны.
У садку № 91, па словах бацькоў, аналагічная сітуацыя. У работніка сада пацверджаны каранавірус, уведзены масачны рэжым, але дзеці працягваюць хадзіць у садок у штатным рэжыме. Адміністрацыя здарэнне не ўтойвае, пра што сведчаць аб'явы.
Таксама чытачы паведамляюць, што ў дзіцячым садку № 104 захварэў музычны работнік. Дзіцячы сад працягвае працаваць.