Амерыканскія медыкі паказалі, што супрацьмалярыйныя прэпараты, у прыватнасці — хларахін, павялічваюць рызыку смерці ў пацыентаў з COVID-19. Гэтыя метады лячэння, імаверна, не дапамагаюць пацыентам, шпіталізаваным з новым каранавірусам. Даследаванне з'явілася ў часопісе Lancet.

У ходзе аналізу былі даследаваны вынікі шпіталізацыі 96 032 шпіталізаваных пацыентаў, 14 888 з якіх атрымлівалі тыя ці іншыя формы супрацьмалярыйнага лячэння хларахінам і гідраксіхларахінам на працягу чатырох месяцаў. Даныя пацыентаў узялі з 671 бальніцы.

У выніку аўтары не змаглі знайсці перавагі ў тых, хто атрымаў лячэнне, у параўнанні з тымі, хто не атрымаў ніводнай з камбінацый. Замест гэтага даследаванне паказала павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў у тых, хто прымаў лекі.

У выніку тыя, хто прымаў лекі, мелі большую рызыку смерці ў параўнанні з тымі, хто не прымаў хларахін і падобныя прэпараты.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыпыніла выпрабаванні гэтых прэпаратаў супраць каранавіруса пасля з'яўлення гэтай публікацыі ў навуковым часопісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0