25 мая легкавы аўтамабіль на скрыжаванні Ціміразева і МКАД трапіў у аварыю, паведамляе МНС.
Кіроўцу легкавога аўтамабіля «Рэно Дастар» стала дрэнна, ён урэзаўся ў адбойнік кальцавой аўтадарогі. Машына павісла над абрывам. Работнікі МНС на месцы з выкарыстаннем ланцугоў і спецыяльных упораў стабілізавалі аўто. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы. Пазней медыкі канстатавалі смерць мужчыны.