Былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў пакуль не каментуе сваю адстаўку з пасады кіраўніка МУС.

«Я не хацеў бы сёння адказваць на пытанні, не звязаныя з хакеем»
, — заявіў У.Навумаў 6 красавіка ў Мінску на прэс‑канферэнцыі з нагоды прыезду прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазэля на адкрыццё юніёрскага чэмпіянату свету ў групе «А» першага дывізіёна.
«Будзе час, калі я адкажу на пытанні, — сказаў У.Навумаў.
— Сёння я заняты толькі хакеем. Вы разумееце, наколькі для мяне гэта важна. Напэўна, пройдзе гэты чэмпіянат, і я да вашых паслуг».

Адказваючы на пытанне БелаПАН аб прадаўжэнні работы на пасадзе старшыні Федэрацыі хакея, У.Навумаў заявіў, што гэта не будзе залежаць ад вынікаў майскага галасавання па заяўцы Беларусі на правядзенне чэмпіянату свету 2014 года, хоць для яго гэта «вельмі‑вельмі важна».

«Я папрасіў, каб мне дазволілі пакінуць папярэднюю пасаду. А па хакеі, я думаю, усё для мяне будзе вырашацца пасля 15 мая. Я для сябе такую дату паставіў.
Я цяпер буду разам з усімі ўдзельнічаць у праекце нашай заяўкі, у выступленні нашай зборнай [на чэмпіянаце свету], а потым буду думаць наконт таго, прасіць заставацца ў хакеі або ўсё‑такі адпачыць. Па хакейных пытаннях я для сябе яшчэ не вырашыў», — сказаў У.Навумаў.

6 красавіка Аляксандр Лукашэнка задаволіў просьбу У.Навумава аб адстаўцы «па стане здароўя».

Гаспадара чэмпіянату свету‑2014 кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея назаве 7 мая. З 24 красавіка па 10 мая ў Швейцарыі пройдзе чэмпіянат свету ў вышэйшым дывізіёне.

Перад пачаткам чэмпіяната Навумаў падышоў павітацца з хакеістамі

Перад пачаткам чэмпіяната Навумаў падышоў павітацца з хакеістамі

Уладзімір Навумаў, генеральны сакратар Міжнародной федэрацыі хакея Хорст Ліхтнэр і прэзыдэнт Рэне Фазэль

Уладзімір Навумаў, генеральны сакратар Міжнародной федэрацыі хакея Хорст Ліхтнэр і прэзыдэнт Рэне Фазэль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?