Пра гэта паведаміла пракуратура Ігналінскага раёну Літвы.

У адказе, які яна атрымала з Генпракуратуры Беларусі, гаворыцца, што выдача пярэчыла б законам краіны.

Ксёндз Юозас Булька атрымаў беларускае грамадзянства 10 гадоў таму.

Як раней паведамлялася, яшчэ ў кастрычніку 2008 г. літоўская пракуратура аб’явіла 83‑гадовага каталіцкага святара ў еўрапейскі вышук, абвінавачваючы яго ў генацыдзе. Паводле версіі літоўскіх пракурораў, у пачатку 1950‑х гадоў Ю.Булька супрацоўнічаў з камуністычнымі ўладамі, дапамагаючы ім высочваць і забіваць партызан, якія ваявалі супраць савецкай улады, і мірных жыхароў, якія партызанам дапамагалі. На аснове архіўных звестак пракуратура прыйшла да высновы, што з яго дапамогай былі забіты 58 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?