У сераду, 27 мая, каманда відэаблогера Сяргея Ціханоўскага і ягонай жонкі, прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай, ладзіць перадвыбарчы пікет у Магілёве. Сем чалавек збіраюць подпісы, да ўсіх стаяць чэргі.

Трансляцыі вядуць «Краіна для жыцця» і іншыя СМІ. Нацыянальныя сцягі, сем'і з дзецьмі, якія скандуюць «Стоп таракан!», жанчыны чытаюць Ціханоўскаму вершы, аўтамабілі сігналяць — вось атмасфера пікета ў Магілёве, мяркуючы па стрымах.

Затым сустрэчы запланаваныя ў Гомелі (28 мая), Гродне (29 мая), Лідзе (30 мая) і Брэсце (31 мая).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0