Пра гэта заявіў прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэлем.

«У канцы года я ўзгадніў з Аляксандрам Лукашэнкай будаўніцтва яшчэ 12 пляцовак у бліжэйшыя гады», — цытуе яго БелТА.

Прэм’ер адзначыў, што яшчэ некалькі год таму ў Беларусі былі 4 крытыя лядовыя арэны, а зараз іх ужо 13.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што беларуская зборная па хакеі з шайбай уваходзіць у дзясятку наймоцных каманд свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?