Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў падтрымаць людзей і працоўныя калектывы, у тым ліку ў падведамасных Упраўленню справамі прэзідэнта прадпрыемствах, з улікам няпростых умоў каранавіруса. Пра гэта ішла размова з Віктарам Шэйманам, піша БЕЛТА.

Як праінфармаваў Віктар Шэйман, усяго ў падпарадкаванні кіраўніка справамі ў цяперашні час функцыянуе каля 110 прадпрыемстваў.

«Гэта людзі, гэта працоўныя калектывы, гэта тысячы людзей… Таму якая сітуацыя, якія прадпрыемствы найбольш насцярожваюць і якія негатыўныя тэндэнцыі?», — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што з улікам канкрэтнай сітуацыі можна і трэба падтрымаць людзей, «можа быць, пару месяцаў, пакуль у свеце адновіцца эканоміка».

«Гэта не ад нас залежыць. Думаю, за пару-тройку месяцаў эканоміка запрацуе і ў суседзяў, і ў Расіі і гэтак далей, і людзі пачнуць перамяшчацца. Але вось гэтыя месяцы трэба, вядома, падтрымаць працоўныя калектывы», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0