Здарэнне адбылося днём 28 мая, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канал.

46-гадовы начальнік мантажнага ўчастка працаваў на тэрыторыі будаўнічай арганізацыі на вул. Панамарэнкі ў Мінску. У нейкі момант мужчына, знаходзячыся на будаўнічых рыштаваннях, спатыкнуўся і зваліўся на зямлю з вышыні каля 8 метраў.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0