Вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі ў вялікім інтэрв'ю расійскаму «Коммерсанту» распавёў, як ён збіраецца супрацьстаяць Лукашэнку да і пасля выбараў, прызначаных на 9 жніўня, а таксама выказаў сваё меркаванне наконт адносін Беларусі з суседзямі.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Для мяне вельмі важна, каб вы напісалі, што расейцы — нашы сябры, нашы браты, сваякі. Вельмі шмат сваякоў у Бранскай, Маскоўскай абласцях. Частка з іх — гэта беларусы, якія з'ехалі і жывуць там. Мы не супраць Расеі, мы проста супраць нашага дыктатара і робім усё, каб ён сышоў. І ў нас былі сумленныя выбары ў краіне. Гэта самае галоўнае для мяне і ўсіх беларусаў, якія нас падтрымліваюць. І ў нас няма ніякіх тут бандэраўцаў, нацыяналістаў, ніводнага чалавека. Гэты таксама момант неяк улічыце», — сказаў расійскаму журналісту Ціханоўскі.

У той жа час ён адзначыў, што «нам і палякі не ворагі, і ўкраінцы, і Латвія, і Літва, гэта нашы суседзі, у нас з імі даўнія сувязі, і мы будзем сябраваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0