Жыхары Гродна выстраіліся ў чаргу, каб пакінуць подпіс за Святлану Ціханоўскую, якая вылучаецца кандыдатам на прэзідэнта.
Фота «Радыё Свабода»
Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Святлана Ціханоўская.