Інцыдэнт здарыўся ў панядзелак Доме быту на вуліцы Маскоўскай (станцыя метро «Інстытут культуры») прыкладна а 14‑й.
Паведамленне пра экстраннае спрацоўванне сігналізацыі паступіла на пульт аддзялення аховы Маскоўскага раёна сталіцы каля 14‑й гадзіны.
Супрацоўнікі праваахоўчых органаў, што прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што нехта спрабаваў улезці ў абменнік, але беспаспяхова.
Затрымаць зламысніка таксама не ўдалося. Да прыезду міліцыі ён знік.
Заведзена крымінальная справа.