Сёння днём адразу з некалькіх расійскіх СМІ зніклі апублікаваныя раней навіны пра ролік гумарыста Максіма Галкіна з пародыяй на нараду Уладзіміра Пуціна з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным. Навіны здымаюць па званках чыноўнікаў, паведаміла сайту The Bell крыніца ў адным з выданняў.
Галкін апублікаваў 5-хвілінную пародыю 28 мая ў сябе ў Instagram з подпісам «Шчаслівы час строгага рэжыму прагулак». Навіны пра пародыю Галкіна сёння раніцай з'явіліся ў многіх СМІ, але сёння днём былі выдаленыя.
0
0
0
0
0
0