Міколу Саляніка затрымалі пад будынкам аблвыканкама раніцай 30 мая. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сябра БХД Сяргей Верамеенка.

Мікола Салянік раніцай наведаў РАУС Кастрычніцкага раёна, каб атрымаць інфармацыю пра затрыманых падчас пікета Ціханоўскай 29 мая. Яму параілі звярнуцца ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Калі Салянік прыехаў да будынка УУС, побач з ім спыніўся мікрааўтобус. У выніку актывіст быў затрыманы.

Мікола Салянік выступаў з прамовай падчас збору подпісаў учора. Пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага ён пайшоў разам з іншымі гарадзенцамі пад будынак міліцыі. Каля 21:30 ён прапанаваў усім прысутным разысціся, каб іхні сход не расцанілі як незаконнае пікетаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0