Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 31 мая ў свеце зарэгістраваныя 6 160 458 выпадкаў каранавіруса, памерлі 371 007 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 816 820 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 105 557 чалавек, з іх 1 015 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 498,4 тысячы выпадкаў каранавіруса, 890 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 396,6 тысячы чалавек, 181 памёр учора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША і Бразіліі ў Мексіцы (371), Вялікабрытаніі (215) і Індыі (205).

30 мая ў свеце зафіксавана 124 103 новыя выпадкі каранавіруса. 

За 30 мая зафіксавана 4084 смерцяў ад каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0