Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY
У Гродне 31 мая праходзяць пікеты за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, а таксама іншых альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, піша tut.by.
Так, подпісы прыехаў збіраць Алесь Таболіч, у цэнтры горада стаялі прадстаўнікі ініцыятыўных груп Вольгі Кавальковай, Валерыя Цапкалы, збіралі подпісы за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Днём на Савецкай плошчы сабралася некалькі сотняў людзей, якія сталі да сталоў ініцыятыўных груп.
Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY
Самая вялікая чарга — вядома, да палаткі, дзе збірае подпісы ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай. Чарга расцягнулася на некалькі сотняў метраў і практычна закальцавалася вакол плошчы. Каб аддаць свае подпісы за Святлану Ціханоўскую, гарадзенцам даводзіцца стаяць па тры гадзіны.
Каля пікетаў іншых прэтэндэнтаў таксама часам тоўпяцца людзі.
Напрыклад, каля століка музыканта і татуіроўшчыка Алеся Таболіча, мабыць, самага нефармальнага прэтэндэнта на месца прэзідэнта, пастаянна збіраецца моладзь.
Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY
Алесь у нядзелю прыехаў у Гродна, каб самастойна збіраць подпісы і гаварыць з прыхільнікамі. Дапамагае яму ў гэтай справе яшчэ адзін беларускі музыка — Аляксандр Памідораў. Музыкі таксама з задавальненнем фатаграфуюцца з гарадзенцамі.
Фота: Кацярына Гардзеева, TUT.BY