Будаўнічыя рэспіратары — найбольш эфектыўны сродак абароны ад каранавіруса, заявіў вядучы навуковы супрацоўнік цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі, урач-вірусолаг Віктар Ларычаў у інтэрв'ю govoritmoskva.ru.

«Яны як раз, напэўна, лепш фільтруюць, бо яны спецыяльна зробленыя з такога матэрыялу, які менавіта пыл затрымлівае, пыл, які меншы, чым кроплі. Медыцынская маска пыл не будзе затрымліваць, а вось рэспіратар будзе затрымліваць», — распавёў ён.

Ларычаў падкрэсліў, што маскі таксама эфектыўныя ў барацьбе з пашырэннем віруса, бо ён распаўсюджваецца ў выглядзе кропель, якія вылятаюць пры чханні, кашлі і размове, і маска затрымлівае гэтую вадкасць. У той жа час ён нагадаў, што рэспіратары шчыльней сядзяць на твары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0