У Вашынгтоне 31 мая, падчас пратэстаў і беспарадкаў, выкліканых смерцю афраамерыканца Джорджа Флойда, быў апаганены помнік Тадэвушу Касцюшку, які стаіць непадалёк ад Белага дома, піша «Радыё Свабода».

На помнік Касцюшку на плошчы Ляфает у Вашынгтоне ўдзельнікі пратэсту нанеслі спрэем вульгарныя надпісы, скіраваныя супраць паліцыі.

«Я адчуваю агіду і шок ад акту вандалізму ў дачыненні да помніка Тадэвушу Касцюшку ў Вашынгтоне, герою, які змагаўся за незалежнасць Польшчы і Злучаных Штатаў», — напісаў у твітары амбасадар Польшчы ў ЗША Пётр Вільчэк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0