Звольненая з кампаніі SOL Minsk выкладчыца ангельскай мовы Мар’яна Груздзіловіч 7 красавіка зноў выйшла на працу.Яшчэ на мінулым тыдні жанчыну азнаёмілі з пастановай, паводле якой быў адменены папярэдні загад аб яе звальненні.
«Учора атрымала тэлеграму з кампаніі толькі а палове на пятую вечара, а там адзначалася, што на працу я павінна выйсці 6 красавіка а 16:10. Натуральна, што ўчора ніякіх заняткаў праводзіць я не змагла. Сёння з мяне запатрабавалі пісьмовыя тлумачэнні.
Яшчэ перад аднаўленнем на працы прыняла рашэнне, калі да мяне пачнуць прыдзірацца і сачыць за кожным крокам, то падам заяву аб звальненні па ўласным жаданні. Так сёння і зрабіла. Заява яшчэ падпісаная не была. Таму вяду заняткі», — сказала М.Груздзіловіч.
Настаўніцу звольнілі 25 Сакавіка за тое, што яна адрэагавала на рэпліку адной за навучэнак, адносна тых, хто ўдзельнічае ў святкаванні Дня Волі.