На сустрэчы з шэфам КДБ Аляксандр Лукашэнка заклікаў не праводзіць аналогіі і не параўноўваць тое, што адбываецца ў Беларусі, з некаторымі папярэднімі падзеямі ў Арменіі ці Украіне, піша БелТА.

«Не трэба нас параўноўваць, як нядаўна газета суседняй краіны [«Камерсант»] папісвала, што тут у нас з'явіліся новыя Пашыняны, новыя Зяленскія і ў нас ледзь не сітуацыя ці як у Арменіі, ці як ва Украіне. Павінен сказаць, што сітуацыя па-рознаму можа складвацца. Толькі ў нас няма Пашынянаў і Зяленскіх. Як бы там ні адбываліся ў Арменіі і Украіне падзеі, усё ж такі гэта людзі таленавітыя — і Зяленскі, і Пашынян. Я ўжо з імі блізка пазнаёміўся. Гэта людзі таленавітыя, безумоўна, і, галоўнае, патрыёты сваёй краіны. Яны адданыя сваёй краіне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«А некаторыя нашы хочуць прадаць за капейку ўсё тое, што тут было створана не толькі прэзідэнтам Лукашэнкам, не толькі ўладай. Народам было створана. Таму гэтага дапусціць нельга. Яшчэ раз падкрэсліваю, «майданутым» гэта кажу, што мы ніколі не дапусцім дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0