Міністэрства абароны Беларусі атрымала запрашэнне ўзяць удзел у парадзе ў Маскве з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведаміла «Інтэрфакс-Захаду» афіцыйны прадстаўнік абароннага ведамства Наталля Гаўрусік.

«Напярэдадні Мінабароны атрымала запрашэнне. Цяпер гэта пытанне на разглядзе», — сказала Гаўрусік.

Як паведамлялася, у Расіі прынята рашэнне правесці парад Перамогі 24 чэрвеня. 9 мая Парад у Маскве не праводзіўся праз пандэмію каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0