Увядзенне ў эксплуатацыю чатырох станцый трэцяй лініі метро можа зацягнуцца, распавёў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, піша Звязда.

Па словах мэра, будаўніча-мантажныя работы да гэтай даты будуць завершаныя. Аднак пакуль у яго няма ўпэўненасці, што да ліпеня атрымаецца абкатаць новыя рашэнні, якія выкарыстоўваюцца на трэцяй лініі падземкі.

«На пероне ўстанаўліваюцца дзверы, якія павінны быць сінхранізаваныя з дзвярыма рухомага саставу. Другое новаўвядзенне — новы рухомы састаў, хоць ён сертыфікаваны і абкатваецца. Далей — спецыяльная сістэма кіравання, корпус якой будуецца з боку вуліцы Ленінградскай. Гэта ўсё патрабуе узмоцненай абкаткі і наладкі», — растлумачыў Анатоль Сівак.

Ён дадаў, што тэарэтычна гэтыя работы магчыма паспець правесці да Дня Незалежнасці, але гарантаваць гэта складана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0