Памёр 15-гадовы юнак, які тануў у басейне. Падлетка выратаваць не ўдалося, сёння ён памёр у бальніцы, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Інцыдэнт здарыўся 30 мая. Адзін з наведвальнікаў басейна звярнуў увагу на тое, што на суседняй дарожцы тоне юнак. Мужчына адразу ж нырнуў яго ратаваць.

Падлетка дасталі з вады, аказалі неабходную дапамогу і павезлі ў бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён спрабаваў праплысці пад вадой 50 м, але на глыбіні страціў прытомнасць і стаў тануць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0