У Расіі вызначылі ўмовы, пры якіх краіна можа ўжываць ядзерную зброю.

Такімі ўмовамі з'яўляюцца:

  • паступленне дакладнай інфармацыі пра старт балістычных ракет, якія атакуюць тэрыторыю Расіі ці яе саюзнікаў;
  • прымяненне праціўнікам ядзернай зброі або іншых відаў зброі масавага паражэння па Расіі ці саюзніках;
  • уздзеянне праціўніка на крытычна важныя дзяржаўныя або ваенныя аб'екты Расіі, вывад з ладу якіх прывядзе да зрыву дзеянняў ядзерных сіл у адказ;
  • агрэсія супраць Расіі з дапамогай звычайнай зброі, калі пад пагрозу пастаўлена існаванне дзяржавы.

Пры неабходнасці прэзідэнт Расіі можа праінфармаваць ваенна-палітычнае кіраўніцтва іншых краін і міжнародныя арганізацыі пра гатоўнасць ужыць ядзерную зброю, пра рашэнне яе выкарыстоўваць ці пра факт яе прымянення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0