У мінулым месяцы хлопец двойчы спрабаваў скрасці аўтамабіль, але ні разу ў яго не атрымалася. У першы раз ён спрабаваў скрасці Fiat. Дзвярны замок не працаваў, таму пранікнуць у салон было не цяжка. Мужчына зламаў кажух рулявой калонкі, вырваў замок запальвання, спрабаваў завесці машыну, але яна не паддавалася. Ён нават спрабаваў штурхаць аўтамабіль, паведамляе УУС.

Праз двое сутак ён паўтарыў «эксперымент». Але і іншую машыну яму завесці не ўдалося. У гэтую ж ноч выпадковы мінак выклікаў міліцыю, западозрыўшы хлопца ў спробе крадзяжу.

Як распавёў 20-гадовы зламыснік, ён вяртаўся дадому пасля застолля. Каб не ісці пешшу, вырашыў скрасці «жыгулі». Але план не атрымаўся, уладальнік зняў акумулятар, каб машыну не скралі.

Распачатыя крымінальныя справы за замахі на крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0