У рэдакцыю часопіса MSPRING.ONLINE даслалі асаблівыя дакументы. Гэта заявы двух жыхароў аднаго з інтэрнатаў [адрас ёсць у рэдакцыі] Магілёва — Гарбузавай А.М. і Нікіцёнка А.У., — паводле якіх яны вырашылі адклікаць свае подпісы за дзейнага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку.

Паводле абодвух, у працоўны час 26 траўня ў жыллё кожнага з іх заявіліся работнікі інтэрната з патрабаваннем паставіць подпіс за вылучэнне ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Па словах А. Гарбузовай, подпісы збірала вахцёр і загадчыца інтэрната. Жанчына падпісалася за Лукашэнку, баючыся, што яе могуць выселіць з жытла раней за гэты тэрмін.

«Мне прыйшлося падпісацца. Я маці траіх дзяцей, атрымала кватэру, але пакуль пераехаць у яе не магу, бо там вядуцца рамонтныя работы», — тлумачыць Гарбузова.

Яна шкадуе пра свой учынак і вырашыла адклікаць свой подпіс за Лукашэнку, паколькі «уся сям’я хоча жыць у цывілізаванай і нармальнай краіне, у якой улада не мае права прыгнятаць свой народ».

Падобная сітуацыя ўзнікла ў іншага жыхара інтэрната — Аляксея Н.

«… Прыйшла вахцёр і патрабавала паставіць подпіс за А.Г. Лукашэнку. У вымушаным парадку я павінен [быў] падпісацца. Я раскайваюся ў сваім учынку і прашу адклікаць свой подпіс за дадзенага кандыдата», — растлумачыў у заяве мужчына.

Свае заявы гараджане накіравалі 2 чэрвеня ў камісію па выбарах прэзідэнта Ленінскага раёна Магілёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0