Улада4949

Новы прэм’ер — выхадзец са спецслужбаў Раман Галоўчанка

Сёння Лукашэнка прызначыў новы ўрад. Новым прэм'ерам прызначаны кіраўнік Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка. 

Напярэдадні, 3 чэрвеня, Сяргей Румас быў адпраўлены ў адстаўку. Ён адпрацаваў на пасадзе прэм'ера з 18 жніўня 2018 года. 

Раман Галоўчанка нарадзіўся ў 1973 годзе. У 1996-м скончыў МГІМО — Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, кузню кадраў спецслужбаў і дыпламатыі спачатку СССР, а пасля - Расіі. Пазней у Беларусі ён дадаткова «павысіў кваліфікацыю ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце (2003).

На сваім службовым шляху ён напачатку перамяшчаўся па ўстановах следам за ўплывовым сілавіком Віктарам Шэйманам.

Адпаведна, працаваў у Радзе бяспекі ў той перыяд, калі знікалі дзеячы апазіцыі і адбываліся масавыя рэпрэсіі супраць праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі (1997—2002, 2006—2009). Працаваў таксама ў генеральнай пракуратуры (2002—2005), Адміністрацыі прэзідэнта (2005—2006).

У 2009—2013 — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

У 2013—2018 — пасол у ААЭ.

У 2018—2020 — старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта. (Зараз гэту пасаду зойме Дзмітрый Пантус.)

Першым віцэ-прэм'ерам прызначаны Мікалай Снапкоў, які толькі нядаўна быў прызначаны паслом у Кітай, а да таго доўга кіраваў эканомікай з Адміністрацыі прэзідэнта і ва ўрадзе. Снапкоў мае рэпутацыю лаяльнага выканаўцы распараджэнняў зверху.

Дзмітрый Круты, які быў першым віцэ-прэм'ерам, прызначаны, у сваю чаргу, намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Віцэ-прэм'ерам стаў Іван Субоцін.

Кіраўніком Дзяржкантролю прызначаны намеснік старшыні КДБ Іван Церцель (раней пасаду займаў ветэран бюракратычнага апарата Леанід Анфімаў).

Міністрам інфармацыі стаў кіраўнік СТБ Ігар Луцкі — ён раней быў намеснікам міністра ў гэтым ведамстве.

Міністрам фінансаў стаў першы намеснік міністра Юрый Селіверстаў. Рыначнік-міністр Ермаловіч пяройдзе на дыпламатычную працу.

Міністрам ЖКГ стаў Андрэй Хмель (быў Аляксандр Церахаў).

Каментары49

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць