Лукашэнка, выступаючы перад свежапрызначанымі міністрамі, прайшоўся па ўдзельніках пікетаў.

«Паменей вы глядзіце ў інстаграмах, стограмах і нейкіх там тэлеграм-каналах на гэтыя доўгія нібыта чэргі, — сказаў ён. — Трэба ім даць фатаграфіі, зробленыя з гэтых, як іх, квадракоптараў. І тады вы пабачыце тую карцінку, і колькасць іх тая ж. Гэта ж тыя людзі, і ад радыкальнай апазіцыі яны быццам бы… Не, гэта яны. Яны маргіналы».

«Не, не з'явілася ніякага новага пратэстнага руху. Там з'явіліся новыя людзі. Што такое новы пратэстны рух? Гэта гады. А яны не хочуць сябе звязваць з радыкальнай апазіцыяй. Не атрымалася. На Камароўцы сёння разгарнулі бел-чырвона-белы і еўрапейскі сцяг. І тыя, хто сёння фінансуецца за кошт Расіі, яны зразумелі, што на грошы расійскіх алігархаў яны вядуць да ўлады гэту адмарожаную радыкальную апазіцыю. А гэтыя чэргі — гэта малая беларуская карусель, як я яе называю, і вялікая беларуская карусель. Сутнасць малой у тым, што тут яны распісаліся, потым зноў сталі ў гэтую чаргу ў хвост, яшчэ распісаліся… На аўтамабілях падвозяць людзей. Распісаліся, пайшлі, селі, яны іх па квартале абвезлі, зноў паставілі іх у чаргу. А вялікая карусель, што на Камароўцы распісаліся, а потым … зноў распісаліся», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0