Іх спыніла машына ДАІ на выездзе з горада. Як паведаміла журналістка-фрылансерка, якая супрацоўнічае з «Белсатам», Алена Дубовік, яе разам з аператарам Алесям Баразенкам затрымалі ў Бабруйску, калі яны вярталіся ў Менск.

«Нам сказалі ехаць за машынай ДАІ ў РАУС, бо ў дачыненні да нас вядзецца адміністрацыйная справа. З імі было яшчэ 2 супрацоўнікі АМАПа. Яны мяне асобна забралі», — паведаміла Алена.

Што з імі, пакуль што невядома: тэлефон Алены выключаны, а Алесь Баразенка не бярэ слухаўку.

Сёння яны вялі стрым са збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0