У Бялыніцкім раёне ўведзена абавязковае выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маскі) насельніцтвам на аб'ектах і ў арганізацыях (крамы, аптэкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, у грамадскім транспарце і іншыя аб'екты). Уведзены абавязковы масачны рэжым у арганізацыях і ўстановах Бялыніцкага раёна з забеспячэннем змены выкарыстаных масак кожныя 3 гадзіны.

Таксама ўведзена абмежаванне колькасці наведвальнікаў у гандлёвых аб'ектах, якія могуць знаходзіцца адначасова (харчовай і нехарчовай групы), аб'ектах грамадскага харчавання, аптэках, аддзяленнях банкаў, сувязі, пошты і іншых аб'ектах з улікам неабходнасці выканання мер сацыяльнага дыстанцыявання ў залежнасці ад плошчы памяшкання.

У рэжым працы гандлёвых аб'ектаў грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, аптэк, аддзяленняў банкаў, пошты і іншых аб'ектаў уведзены тэхнічныя перапынкі для праветрывання і правядзення ўборкі памяшканняў з выкарыстаннем дэзынфекцыйных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0