У Сенат ЗША ўнеслі законапраект аб пашырэнні санкцый супраць газаправода «Паўночны паток-2», якія Расія не зможа абысці.
«Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін працягвае спрабаваць абысці гэтыя санкцыі, і таму гэты новы законапраект раз і назаўжды праясніць, што тыя, хто якім-небудзь чынам уцягнуты ў будаўніцтва трубаправода, сутыкнуцца з сур'ёзнымі і неадкладнымі амерыканскімі санкцыямі», — адзначыў сенатар-рэспубліканец Джон Бараса.