Карэспандэнт «Першага Рэгіёна» вырашыў пайсці падпісацца за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, заадно спытаць, як праходзіць збор подпісаў. Але нешта пайшло не так…
Паступіла паведамленне, што ў «Драгічынскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» ў абедзенны перапынак начальнікам аддзела адукацыі Дзмітрыем Ігнатчыкам будзе ажыццяўляцца збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.
Пікетаў ніякіх у Драгічыне не праводзіцца, ні за Лукашэнку, ні за апазіцыянераў. Журналіст вырашыў хоць на зборы подпісаў на прадпрыемстве пагутарыць з сябрам ініцыятыўнай групы, падпісацца ды заадно задаць пытанні.
Ва ўстанове адукацыі дырэктар падказаў, дзе знаходзіцца зборшчык подпісаў.
Начальнік аддзела адукацыі стаў ухіляцца ад размовы, а ў выніку ўцёк, пакінуўшы ўсе дакументы.
Ён схаваўся за дзвярыма кабінета з таблічкай «Драматычны гурток».