Тацяна Канеўская, архіўнае фота.

Тацяна Канеўская, архіўнае фота.

5 чэрвеня суд у Гомлі прысудзіў штраф адной зь лідэрак руху «Маці 328» Тацяне Канеўскай за «актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Маецца на ўвазе акцыя падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, якая прайшла 7 траўня ў Гомлі, піша Свабода.

Тацяна Канеўская не адмаўляла, што 7 траўня была на плошчы Леніна.

«Я прыехала, бо даўно знаёмая зь Ціханоўскім. Я ўбачыла ролік, як яго затрымлівалі незразумелыя людзі. Для мяне было вельмі дзіўна, і мне хацелася даведацца: хто яго затрымліваў, за што. Таму я ішла на «нулявы кілямэтар», каб даць камэнтар журналістам і даведацца — што зь Ціханоўскім», — сказала на судзе жыхарка Гомля.

«Мой сын быў супраць таго, каб я займалася палітыкай. Гадамі я не магла яго пераканаць, што сын павінен быць побач з маці. І вам гэта ўдалося за адзін суд — калі вы яго таксама судзілі за гэтую акцыю, дзякуй вам», — дадала Канеўская.

Суд пакараў яе штрафам у памеры 12 базавых велічынь (324 рублі).

За акцыю 7 траўня ўжо пакараныя 10 жыхароў Гомля і Жлобіна. Трое атрымалі па 15 сутак — Юры Ўласаў, Віталь Грыцкоў і Дзьмітры Лукомскі. Юрыю Ўласаву за іншую акцыю далі яшчэ «дадатковыя» 15 сутак.

З астатніх спагналі сумарна 1998 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?