Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн атрымаў дастатковую колькасць галасоў дэлегатаў для вылучэння кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Фота з інстаграма Джо Байдэна
Паводле агенцтва, па выніках праймерыз у Байдэна 1993 галасы. Каб стаць кандыдатам у прэзідэнты ў першым туры галасавання, яму неабходна было заручыцца падтрымкай 1991 дэлегата.
«Для мяне было гонарам спаборнічаць з адной з самых таленавітых груп кандыдатаў, якіх калі-небудзь вылучала Дэмакратычная партыя», — гаворыцца ў заяве Байдэна.
77-гадовы дэмакрат Байдэн з'яўляецца галоўным супернікам Трампа на выбарах амерыканскага прэзідэнта ў 2020 годзе. У пачатку красавіка стала вядома, што Байдэн стаў адзіным кандыдатам Дэмакратычнай партыі пасля выхаду з гонкі яго суперніка — сенатара ад Вермонта Берні Сандэрса.
З'езды партый, на якіх будуць афіцыйна вылучаны кандыдаты, прызначаныя на жнівень. Выбары прэзідэнта ЗША павінны адбыцца ў лістападзе.