Актывісты БРСМ, якіх на пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі прывёў з сабой дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч, уляпаліся ў скандал.

Некалькі маладзёнаў у рознакаляровых майках «Мінск БРСМ» — як выявілася, гэта студэнты Інстытута культуры, — хадзілі ўслед за здымачнай групай «Радыё Свабода» з адным пытаннем: «Колькі вам заплацілі?»

Карэспандэнт «Свабоды» даваў ім слова, але актывістаў БРСМ цікавіў толькі бюджэт радыёстанцыі і ганарар карэспандэнта Антона Трафімовіча, які вёў стрым.

Тым часам кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, які ўзначальвае ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі, адказваў на пытанні журналістаў.

«Мы ўжо не 200 тысяч, а мільён [подпісаў] сабралі. Мы ідзем па жаданні людзей», — тлумачыў ён.

У гэты час да Орды падскочылі тыя самыя актывісты БРСМ. Відаць, яны паблыталі яго з кімсьці з альтэрнатыўных кандыдатаў. «Колькі вам заплацілі?» — накінуліся яны на Орду.

«На вашы гадасці адказваць не буду», — рэзюмаваў ён.

Тэлеграм-канал Нехта ідэнтыфікаваў гэту групу актывістаў, якую прыцягнуў Клішэвіч. Пасля гэтага амаль усе хлопцы і дзяўчаты закрылі свае профілі ў сацыяльных сетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?