Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, банкір і мецэнат Віктар Бабарыка сёння на сустрэчы з ініцыятыўнай групай у Брэсце зноў закрануў нядаўнія заявы Лукашэнкі. Ён зноў не згадаў прозвішча кіраўніка краіны.

«Мала таго, што апошнім часам беларусам раней адмаўлялі ва ўласнай думцы, і палітолагі пастаянна казалі, што беларусы выбар ніколі не рабілі, а Крэмль ці Захад. Але апошнім часам мы чуем, як людзі, нанятыя беларускім народам на пасады кіраваць краінай, выказваюцца пра гэту краіну неверагодна негатыўна. «Мы зрабілі гэту краіну», «Мы нікому яе не аддамо», «Мы будзем знішчаць беларускі народ».

«Гэта страшна, — мяркуе Бабарыка. — Я б ніколі раней не паверыў, што нехта такое можа сказаць. Гэта верх непрыстойнасці, калі гэта кажуць людзі і будуць аддаваць загад другім. Злачынны загад… Нельга страляць у бяззбройных людзей, нельга расстрэльваць уласны народ. Калі ты кажаш, што «мы аддамо загад», то, калі ты такі смелы, зрабі сам. Але не рабі з людзей злачынцаў».

«Я абсалютна ўпэўнены, ніхто з разумных людзей — ні ў арміі, ні ў сілавікоў — не возьме на душу кроў уласнага народа», — рэзюмаваў палітык.

Лукашэнка: Забыліся, як Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Ну дык мы нагадаем!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0