Праўладны палітолаг Аляксей Дзерман (псеўданім — Дзермант), які раней прадстаўляўся галоўным рэдактарам сайта «Імхаклаб», займеў новую пасаду.

Аляксей Дзерман, фота imhoclub.lv

Аляксей Дзерман, фота imhoclub.lv

Цяпер ён — дырэктар Цэнтра вывучэння і развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія». Арганізацыя была зарэгістраваная ў Мінску ў сакавіку 2020 года.

Яе мэты тыя самыя, што і ў ранейшых арганізацый, да якіх быў датычны Дзерман, — пашыраная інтэграцыя.

Сярод экспертаў «Паўночнай Еўразіі» пералічаны беларусы Пятро Пятроўскі і Аляксандр Ціханскі, а таксама некалькі расіян.

***

Калісьці Дзерман быў прыхільнікам ідэяў балцтва і неапаганства, выдаваў часопіс «Крыўя», прытрымліваўся крайне правых поглядаў. Але вялікага прызнання не знайшоў, а праз нейкі час перафарматаваўся ў інтэгратара і вялікага прыхільніка Расіі. Дзерман з ахвотай размаўляе не толькі з дзяржаўнымі беларускімі СМІ, але дае інтэрв’ю і для выданняў «ДНР» і «ЛНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?