church.by

church.by

6 чэрвеня ў выніку цяжкай і працяглай хваробы, ускладненай каранавіруснай інфекцыяй, памёр схіепіскап Дзятлаўскі Пётр, вікарый Навагрудскай епархіі (намеснік епіскапа), паведамляе church.by.

Схіепіскап Пётр (Віктар Пятровіч Карпусюк) нарадзіўся 5 студзеня 1959 года ў Брэсцкай вобласці. З дзіцячых гадоў быў выхаваны набожнай маці ў хрысціянскай веры. Cлужбу ў арміі праходзіў блізу сцен Сергіеўскай Лаўры ў Маскоўскай вобласці. Скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю з 1982 годзе, пасля чаго прыняў манаскі пострыг, вучыўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі.

У ліпені 1992 года быў высвечаны ў епіскапа Тураўскага і Мазырскага, са снежня 2004 года быў прызначаны кіраўніком Бабруйскай епархіяй, затым быў епіскапам друцкім, вікарыем Віцебскай епархіі. Са снежня 2013 года ўладыка Пётр прызначаны епіскапам Смаргонскім, вікарыем Навагрудскай епархіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0